BE RU EN

«Басовішча» пройдзе без конкурсу

  • 26.05.2014, 10:07

Арганізатары фестывалю вырашылі не праводзіць у гэтым годзе конкурс маладых выканаўцаў.

Цяперашняе «Басовішча» пройдзе па традыцыі ў тым жа месцы і ў той жа час. 25-ы па ліку фестываль пройдзе 18 і 19 ліпеня ў Гарадку, піша tuzin.fm.

Зноў жа - па традыцыі апошніх гадоў, інфармацыі пра яго мала. Пакуль афіцыйна не аб'яўлены ні адзін удзельнік, няма звестак аб візавай падтрымцы для гледачоў з Беларусі. Арганізатары з Villa Sokrates і Беларускага аб'яднання студэнтаў у Польшчы кажуць, што працуюць над гэтым пытаннем, але выніку пакуль няма. Фестывалю відавочна не хапае фінансавання.

Дакладна вядома, што конкурсу маладых выканаўцаў у гэтым годзе не будзе. Прадстаўнік фестывалю Ганна Пякарская афіцыйна пацвердзіла на днях гэтую інфармацыю. Стаўку зробяць на выступленне вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны і Польшчы. Лайн-ап пададуць у чэрвені.

Апошнія навіны