BE RU EN

Кароль Тайланда прызнаў уладу вайскоўцаў

  • 26.05.2014, 9:45

Пуміпон Адульядэт апублікуе ўказ, які прызнае ўладу арганізатараў ваеннага перавароту ў краіне.

Генерала Прают Чан Ача прызначаць кіраўніком Нацыянальнага савета па падтрыманні міру і парадку. Далей генерал звернецца да нацыі з прамовай, у якой раскажа пра бліжэйшыя планы ваеннага ўрада, перадае BBC.

Нагадаем, 20 траўня камандаванне арміі Тайланда заявіла пра ўвядзенне ваеннага становішча з мэтай падтрымання законнасці і парадку ў краіне, якая перажывае палітычны крызіс. 7 траўня Канстытуцыйны суд Тайланда прыняў рашэнне, што прэм'ер-міністр Йінглак Чынават вінаватая ў злоўжыванні ўладай і павінна сысці ў адстаўку.

Апошнія навіны