BE RU EN

Менчукам пакажуць аўтарскую версію «Аватара»

  • 26.05.2014, 9:35

Кінатэатр «Кіеў» у чэрвені зноў запускае на экраны гісторыю пра сіняскурых насельнікаў планеты Пандора.

Менскія кінаманы змогуць паглядзець аўтарскую версію стужкі праз чатыры гады пасля сусветнай прэм'еры. «Пашыраная» кінастужка на 8 хвілін даўжэй першапачатковай - у ёй дадаліся падрабязнасці бітваў, а таксама любоўная сцэна з галоўнымі героямі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- У 2010 годзе, калі «Кіеў» быў адзіным лічбавым кінатэатрам, з «Аватарам» быў страшны ажыятаж, - успамінае дырэктар кінатэатра Валянціна Жорава. - Многія тады не змаглі трапіць на сеанс, тэлефанавалі нам: «А ці будуць яшчэ паказваць? Мы не паспелі паглядзець!» Таму мы звярнуліся да кінакампаніі з просьбай паказаць фільм праз некалькі гадоў.

Гледачы будуць глядзець аўтарскую версію фільма ў фармаце 3D на працягу трох тыдняў чэрвеня. Квіткі пачнуць прадаваць з панядзелка, 26 траўня.

Нагадаем, фільм «Аватар» рэжысёра Джэймса Кэмерана выйшаў у сусветны пракат у снежні 2009 года і стаў самай касавай карцінай у гісторыі кіно, сабраўшы больш за $2 млрд. У Беларусі стаў першым фільмам, паказаным у фармаце 3D.

Апошнія навіны