BE RU EN

МЗС Украіны чакае ад Расеі прызнання выбараў

  • 26.05.2014, 0:47

Міністэрства замежных спраў Украіны чакае, што Расея прызнае пазачарговыя прэзідэнцкія выбары.

Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца, перадае ТСН.

"Мы чакаем, што Расея, як і іншыя міжнародныя арганізацыі і краіны, прызнае вынікі выбараў. І прызнаючы гэтыя вынікі, будзе выбудоўваць свае стасункі з Украінай", - сказаў украінскі дыпламат.

Пры гэтым ён дадаў, што сваё прызнанне Расея павінна прадэманстраваць не толькі заявай, але і дзеяннямі.

"Павінны быць нейкія дзеянні. Такімі дзеяннямі стане прызнанне выбараў, дээскалацыя сітуацыі на Усходзе Украіны і спыненне падтрымкі тэрарызму ў гэтым рэгіёне", - падкрэсліў Дзешчыца.

Нагадаем, што кіраўнік МЗС Германіі раней заявіў, што задаволены выбарамі ва Украіне і чакае прызнання ад Расеі. Генеральны сакратар Рады Еўропы і прэзідэнт ЗША павіншавалі ўкраінцаў з паспяхова праведзенымі выбарамі.

Апошнія навіны