Жыхары Туркменістана адзначылі Дзень дывана
- 26.05.2014, 19:53
У мінулыя выходныя ў Туркменіі ўрачыста адзначылі Дзень дывана - ён святкуецца кожную апошнюю нядзелю траўня.
З 1992 года гэтае свята, прысвечанае нацыянальнаму гонару жыхароў рэспублікі, атрымала статус дзяржаўнага. Нядзіўна, што элементы дывана прысутнічаюць нават на галоўных сімвалах дзяржавы - на сцягу і гербе Туркменістана.
Цэнтрам урачыстасцяў традыцыйна становіцца Нацыянальны музей дывана, размешчаны ў сталіцы краіны Ашхабадзе. У музеі сабраны унікальныя экспанаты, у тым ліку самы вялікі ў свеце дыван ручной працы плошчай 300 кв м, які займае цэлую залу. На яго стварэнне сышло 7 месяцаў працы 40 лепшых ткачоў Туркменіі.
Туркменістан - адзіная ў свеце краіна, дзе за якасцю вырабленых дываноў сочыць адмысловая дзяржаўнае аб'яднанне, паведамляе сайт тэлеканала "Мир 24". Туркменскія дываны, што славяцца сваёй выдатнай якасцю, пастаўляюцца ў дзесяткі краін свету.
Адзначым, што дыван не адзіны прадмет ужытку, які ўшаноўвалі ў мінулую нядзелю. 25 траўня традыцыйна адзначаецца таксама Дзень ручніка, прысвечаны памяці брытанскага пісьменніка-фантаста Дугласа Адамса, вядомага шырокай публіцы ў першую чаргу як аўтар серыі раманаў "Аўтастопам па галактыцы".
Адамс апісаў ручнік як цалкам незаменную рэч для аўтаспыншчыка: "... чалавек, які аб'ехаў Галактыку ўздоўж і папярок, перанёс найцяжэйшыя нягоды, з гонарам выйшаў з адчайных сітуацый і захаваў пры гэтым свій ручнік, безумоўна, заслугоўвае вялікай павагі".
У гэты дзень прыхільнікі творчасці Адамса ўвесь дзень носяць пры сабе ручнік.
Фота: turkmenistan.gov.tm