Аўтобус рэзнуўся ў слуп на аўтобуснай станцыі ў Менску
- 26.05.2014, 19:11
Кіроўцу аўтобуса стала блага за стырном
Аварыя адбылася 26 траўня а 16:10 на тэрыторыі дыспетчарскай станцыі "Паўднёва-Заходняя" у Менску, паведамляе onliner.by.
- Паводле папярэдніх звестак, кіроўца 1988 года нараджэння высадзіў пасажыраў, раптам адчуў сябе блага, у выніку нага апынулася на педалі газу, і МАЗ паскорыўся, - распавяла старшая інспектарка агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка. - Пацярпелага забрала «хуткая». Ягоны стан удакладняецца.
Праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны ДТЗ.