BE RU EN

Улады падманулі прадпрымальнікаў

  • 26.05.2014, 17:56

З 1 ліпеня ІП чакаюць масавыя канфіскацыі тавараў.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў старшыня рады РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

- Міністэрства па падатках і зборах абяцае індывідуальным прадпрымальнікам з 1 ліпеня не масавыя праверкі, а «кантрольныя мерапрыемствы». Што гэта значыць на самой справе?

- Сёння мы сустракаліся з падаткавікамі, і адна чыноўніца проста заявіла, маўляў, не можаце працаваць па новых правілах - сыходзьце. Што тычыцца так званых кантрольных мерапрыемстваў, то з 1 ліпеня падатковыя органы будуць кантраляваць толькі перамяшчэнне тавараў. І прадпрымальнікі павінны разумець, што падаўшы рэшткі на вопіс, змогуць рэалізоўваць іх ва ўстаноўленым парадку толькі на гандлёвых месцах. А калі яны будуць перавозіць тавар, і сёння было пра гэта сказана, то яны павінны запаўняць накладныя.

- Атрымліваецца, што ўлады зноў падманулі прадпрымальнікаў?

- Так, таму што перамяшчаць тавар з 1 ліпеня, які не паказаны ў рэштках, можна будзе толькі пры наяўнасці суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яго паступлення ў нашу краіну. А рэшткі ўносяцца ў вопіс толькі на гандлёвых месцах. То бок, калі ты вязеш тавар на рынак нават са склада або дома, не кажучы ўжо пра замежжа, то ён павінен ісці з суправаджальнымі дакументамі. Калі іх няма, то тавар будзе канфіскаваны. Таму з 1 ліпеня на мяжы з Расеяй, Украінай, Еўразвязам, на дарогах і ў гарадах падаткавікі будуць праводзіць татальныя праверкі.

Апошнія навіны