BE RU EN

Саліагрчанін забіў пенсіянерку і спрабаваў накласці на сябе рукі

  • 26.05.2014, 17:47

Малады жыхар Салігорска зрабіў спробу суіцыду пасля забойства састарэлай жанчыны з асаблівай жорсткасцю.

25 траўня ў адной з кватэр Салігорска быў знойдзены труп 75-гадовай пенсіянеркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па папярэдніх дадзеных, на трупе выяўленыя шматлікія пашкоджанні ў выглядзе колата-рэзаных раненняў, піша БелаПАН.

У здзяйсненні злачынства падазраецца мясцовы жыхар, якому ўсяго 19 гадоў. Ён быў шпіталізаваны ў лякарню з рэзанымі ранамі правага перадплечча. Па адной з версій следства, падазраваны распачаў спробу суіцыду. Цяпер малады чалавек знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя.

Распачатая крымінальная справа па факце забойства састарэлай асобы, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Апошнія навіны