Бой у Данецку: украінскім сілавікам супрацьстаяць чачэнцы
- 26.05.2014, 17:33
Інфармацыі пра забітых і параненых пакуль няма.
Да тэрарыстаў, якія вядуць бой з украінскімі сілавікамі ў раёне Міжнароднага аэрапорта Данецка імя Пракоф'ева, прыбыло падмацаванне. Пра гэта выданню УРА-Информ Донбасс паведаміў прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашкоўскі.
«Гэта як сілы са Славянска, так і чачэнцы», - адзначыў ён.
Прэс-афіцэр дадаў, што баевікі прыбылі на трох КаМАЗах, аўтобусе і машынах «хуткай дапамогі». «Машыны «хуткай» цалкам загружаныя чачэнцамі», - падкрэсліў Дмітрашкоўскі.
У прэс-службы АТА пакуль няма дадзеных пра пацярпелых і забітых.
У Данецку эвакуявалі работнікаў і наведвальнікаў самага буйнога ТРЦ «Данецк Сіці» з-за правядзення каля аэрапорта антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляюць карыстальнікі ў «Твітэры».
«Была ў Данецк Сіці, нас адтуль эвакуявалі. Стральба пачалася ў аэрапорце і чыгуначным вакзале. На Вішнеўскага дрыжалі шыбы ў кватэрах» - напісала адна з карыстальнікаў.
Карыстальнікі ў сацсетках таксама паведамляюць пра эвакуацыю іншых месцаў у цэнтры Данецка.