BE RU EN

Гандлёвыя цэнтры і крамы Данецка зачыняюцца з-за баявых дзеянняў

  • 26.05.2014, 17:09

Адміністрацыя ТРЦ «Данецк Сіці» прыняла рашэнне часова зачыніць комплекс з-за баёў у раёне аэрапорта.

Пра гэта мясцоваму выданню «Остров» паведаміла крыніца.

«З-за ваенных дзеянняў, якія разгортваюцца побач, і авіяцыі, адміністрацыя «Данецк Сіці» прыняла рашэнне закрыць комплекс. Ахова ўсіх папрасіла зачыніцца і сысці. Ці адкрыецца заўтра «Данецк Сіці» стане вядома вечарам, прыблізна ў 21:00», - сказала яна.

Як паведамлялася раней, днём у аэрапорце пачаўся бой - былі чутныя выбухі, над Данецкам кружыць знішчальнік. Эвакуяваныя дыспетчары. Раней аэрапорт паспрабавалі захапіць прыхільнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Апошнія навіны