BE RU EN

У Варшаве праваліўся асфальт над метро

  • 26.05.2014, 16:55

Правал утварыўся такі вялікі, што тры дамы непадалёк вырашылі эвакуяваць.

Асфальт трэснуў на пешаходным пераходзе праз вуліцу Targowa, на адрэзку паміж вуліцамі Ząbkowską і Kijowską, у зоне будаўніцтва другой лініі метро, паведамляе Wawalove.pl (пераклад - charter97.org). Капітан варшаўскай пажарнай службы Міхал Канопка кажа, што таксама праваліўся пад зямлю і кавалак асфальту ў напрамку Віленскага вакзала.

Рух грамадскага транспарту ў тым раёне польскай сталіцы абцяжараны. Зараз правал заліваюць бетонам.

Tvnwarszawa.pl
Tomasz Zieliński / Tvnwarszawa.pl
Tvnwarszawa.pl
Tvnwarszawa.pl
Tvnwarszawa.pl
Tvnwarszawa.pl
Tvnwarszawa.pl

Апошнія навіны