BE RU EN

У аэрапорце Данецка прагрымела серыя выбухаў

  • 26.05.2014, 13:43

Гукі выбухаў чутныя з боку міжнароднага аэрапорта ў Данецку, куды раніцай прыйшлі баевікі.

Пра гэта паведамляюць відавочцы падзеі. На дадзены момант у аэрапорце прагучала серыя выбухаў. Над горадам лётаюць верталёты і чутныя гукі ваенных самалётаў, перадае мясцовае выданне «Остров».

Раніцай міжнародны аэрапорт Данецк імя Пракоф'ева часова прыпыніў абслугоўванне рэйсаў у сувязі з візітам узброеных прадстаўнікоў ДНР.

«У раёне трох гадзін ночы на тэрыторыю аэрапорта прыехалі некалькі дзесяткаў узброеных прадстаўнікоў ДНР з патрабаваннямі аб вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць унутраны перыметр аэрапорта. З сямі гадзін раніцы аэрапорт Данецк часова прыпыняе абслугоўванне рэйсаў», - адзначылі ў прэс-службе.

соцсети
соцсети
Reuters
Reuters
Reuters
Reuters

Апошнія навіны