BE RU EN

НАТА распрацоўвае план размяшчэння войскаў ва Усходняй Еўропе

  • 26.05.2014, 12:43

Міністры абароны 28 членаў НАТА абмяркуюць гэтыя планы на сустрэчы ў Брусэлі на наступным тыдні.

"Краіны Паўночнаатлантычнага Альянсу распрацоўваюць планы па размяшчэнні войскаў у дзяржавах былога савецкага блока, што пакладзе канец дамове з Расеяй, заключанай пасля заканчэння халоднай вайны", - паведамляе карэспандэнт The Sunday Times (пераклад — Инопресса). Сустрэча міністраў замежных спраў членаў НАТА адбудзецца ў Брусэлі на наступным тыдні. Яе мэта - падрыхтоўка праграмы для саміту лідараў гэтых дзяржаў у верасні, піша аўтар артыкула.

"НАТА і Расея падпісалі так званы "Асноватворны акт аб узаемных стасунках, супрацоўніцтве і бяспецы" ў 1997 годзе, у рамках якога яны прыйшлі да пагаднення, што заходнія дзяржавы не будуць размяшчаць значныя вайсковыя сілы на ўсход ад Эльбы", - нагадвае выданне.

Аднак крыніцы ў НАТА кажуць, што гэта пагадненне сапраўднае, толькі пакуль "палажэнне" застаецца ранейшым і абодва бакі выконваюць яго ўмовы, а ўсё змянілася з тых часоў, як Расея анэксавала Крым.

Навіны аб планах Паўночнаатлантычнага альянсу з'явіліся на мінулым тыдні, калі Уладзімір Пуцін падпісаў пагадненне аб продажы прыроднага газу ў Кітай. "Гэта было ўспрынята як прыкмета поўнай пагарды ў дачыненні да Захаду, які ўвёў санкцыі супраць Расеі", - адзначае аўтар артыкула.

Апошнія навіны