BE RU EN

На выбарах у Еўрапарламент польскія ўльтраправыя набралі 7%

  • 26.05.2014, 12:27

«Новая правая партыя» (Nowa Prawica) Януша Корвін-Майка атрымала чатыры мандата.

Выбары ў Еўрапейскі парламент у Польшчы таксама не абыйшліся без сенсацыі. 7,6% галасоў выбаршчыкаў набрала партыя Януша Корвін-Майка. Ён вядомы сваімі ўльтраправымі, папулісцкімі і скандальнымі выказваннямі, у прыватнасці заклікамі дазволіць насельніцтву шырокі доступ да зброі і яе нашэння, а таксама легалізаваць наркотыкі. Корвін-Майк таксама публічна пагражаў арыштаваць парламентароў, якія галасавалі за павелічэнне пенсійнага ўзросту, паведамляе Gazeta.pl (пераклад - charter97.org).

Не менш адыёзны палітык і дэпутат польскага Сейма Януш Палікот назваў «Новую правую партыю» неафашысцкай структурай. Дэпутаты ад кааліцыі Паліктота Europa Plus Twój Ruch не прайшлі ў Еўрапейскі парламент, што, дарэчы, таксама стала сенсацыяй цяперашніх выбараў.

Апошнія навіны