BE RU EN

Тэрарысты на Луганшчыне выкарыстоўваюць захопленую Расеяй у Крыме зброю

  • 26.05.2014, 12:07

Мінабароны Украіны ідэнтыфікавалі канфіскаваную ў баевікоў зброю.

25 траўня ў Новаайдарскім раёне Луганскай вобласці больш за 50 узброеных баевікоў разграмілі чатыры выбарчыя ўчасткі і спрабавалі перашкодзіць волевыяўленню грамадзян шляхам выкрадання выбарчых бюлетэняў. Тэрарысты атакавалі два выбарчыя ўчасткі ў раённым цэнтры, а пасля - спрабавалі схавацца з месца здарэння на аўтамабілях, нагадвае прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

Для спынення супрацьпраўных дзеянняў, перахопу і затрымання тэрарыстаў прыбыў асабісты склад аднаго з батальёнаў тэрытарыяльнай абароны. У выніку імклівага жорсткага бою паміж украінскімі вайскоўцамі і баевікамі чатырнаццаць сепаратыстаў затрыманыя і двое знішчаныя.

З прычыны хаатычнай стральбы, адкрытай баявікамі, атрымалі агнястрэльныя раненні некалькі мясцовых жыхароў. Таксама параненыя трое байцоў батальёна тэрытарыяльнай абароны. У цяперашні час кампетэнтныя органы праводзяць работу па ўстанаўленню асоб тэрарыстаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, канфіскаваная ў тэрарыстаў зброя знаходзілася раней на ўзбраенні адной з воінскіх частак Узброеных Сіл Украіны, захопленых расейскімі вайскоўцамі ў сакавіку бягучага года на тэрыторыі часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Апошнія навіны