BE RU EN

Більт - украінцам: Выберыце лідара, які абароніць краіну

  • 24.05.2014, 21:09

Міністр замежных спраў Швецыі звярнуўся да ўкраінцаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Ягоны відэазварот размешчаны ў сетцы 24 траўня, піша "Украінская праўда".

"Хачу пераказаць вітанне з нагоды выбараў ва Украіне. Прэзідэнцкія выбары вельмі важныя для вас, будзьце гатовыя выбраць свайго лідара, які клапоціцца аб краіне", - падкрэсліў Більт.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што ўсе краіны Еўропы вітаюць "імкненне ўкраінцаў да дэмакратыі, і падтрымліваюць цэласнасць тэрыторыі".

"Мы цэнім вашую барацьбу і працу для дасягнення міру, імкненне ў Еўропу, мы гатовыя даць вам падтрымку", - сказаў Більт.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 25 траўня.

Апошнія навіны