BE RU EN

Арыштаваны былы спартовы дырэктар ХК «Дынама-Менск»

  • 24.05.2014, 18:46

Ігара Матушкіна абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе квіткоў.

Пра гэта паведамляе выданне «Прессбол».

Раней супрацоўнікі АБЭЗ Цэнтральнага РУУС Менска затрымалі 42-гадовага менчука. Ён спрабаваў збыць 138 квіткоў на матч Казахстан - Фінляндыя за 1600 даляраў. Пасля затрымання гандляр добраахвотна выдаў 108 квіткоў на матч Казахстан - Фінляндыя, 40 квіткоў на матч Данія – Францыя, 16 квіткоў на матч Італія - Швецыя і 4 квіткі на матч Данія - Славакія. Усе квіткі мелі нулявы кошт, гэта значыць, распаўсюджваліся праз прафсаюзы і працоўныя калектывы.

Ігара Матушкіна абвінавачваюць у незаконным распаўсюдзе квіткоў на паўфінальны матч чэмпіянату.

Апошнія навіны