BE RU EN

Два расейскія гелікоптэры парушылі мяжу Украіны

  • 24.05.2014, 17:52

Расейскія вайсковыя верталёты паспрабавалі перасекчы адміністрацыйную мяжу паміж Херсонскай вобласцю і акупаваным Крымам.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Украіны.

Інцыдэнт з двума верталётамі Мі-35 адбыўся сёння, 24 траўня, каля 12:55.

Украінскія вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь з зенітнай устаноўкі і прымусілі правакатараў узяць зваротны курс.

Апошнія навіны