BE RU EN

Менчука затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг

  • 24.05.2014, 17:15

Затрыманне адбылося ў фан-зоне «Менск-Арэны».

Пра гэта жыхар Менска Алег паведаміў рэдакцыі «Нашай Нiвы».

«Мяне 22 траўня не пусцілі ў фан-зону «Менск-Арэны», бо на твары ў мяне быў намаляваны бел-чырвона-белы сцяг, - распавёў ён. - Ноч правёў у РУУС Цэнтральнага раёна. Склалі пратакол па пункце 17.1, дробнае хуліганства. Суд даў 5 базавых велічынь штрафу. Буду рыхтаваць абскарджанне».

Нагадаем, напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі дзясяткі актывістаў беларускай апазіцыі былі кінутыя за краты паводле фальсіфікаваных абвінавачванняў.

Tacciana

Апошнія навіны