BE RU EN

Саўмін скасаваў дамову з чэшскай кампаніяй аб стварэнні «Вітавія»

  • 24.05.2014, 15:32

Чэшскі інвестар збіраўся стварыць у Віцебску прыватную авіякампанію.

Пастанова аб скасаванні дамовы з PDW Group sro прынятая Саветам міністраў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 22 траўня 2014 года, піша БелаПАН.

«Скасаваць інвестыцыйную дамову паміж Рэспублікай Беларусь і кампаніяй PDW Group sro (Чэшская Рэспубліка) аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Развіццё інфраструктуры ў Віцебскім філіяле рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» ў сувязі з неналежным выкананнем дагаворных абавязацельстваў з боку названай кампаніі», - гаворыцца ў пастанове ўрада.

Віцебскаму аблвыканкаму, Міністэрству транспарту і камунікацый даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы, якая ўжо ўступіла ў дзеянне.

У чэрвені 2011 года старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і адзін з заснавальнікаў кампаніі PDW Group sro Павел Гарадноў падпісалі інвестыцыйную дамову аб стварэнні авіятранспартнай кампаніі. Папярэдне інвестыцыі планаваліся ў аб'ёме блізу 50 млн еўра.

Аднак «Вітавія» не змагла расплаціцца за пабудаваныя ў пачатку 2012 года самалёты L-410 вытворчасці Чэхіі. У выніку было пастаноўлена аб ліквідацыі «Вітавія».

Апошнія навіны