BE RU EN

Баевікі захапілі цэнтральны вайсковы камісарыят у Данецку

  • 24.05.2014, 13:11

Баевікі ДНР захапілі будынак Цэнтральнага гарадскога аб'яднанага вайсковага камісарыяту ў Данецку ўвечары 23 траўня.

Пра гэта "ОстроВу" паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле ягоных слоў, ўвечары 23 траўня амаль 50 чалавек са зброяй, адзетыя ў камуфляжную форму, атачылі будынак вайсковага камісарыяту. "Будынак захоплены", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Гэты факт унесены ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў паводле арт. 341 КК Украіны (захоп дзяржаўных або грамадскіх будынкаў або збудаванняў).

Апошнія навіны