BE RU EN

Жыхар Гарадзенскай вобласці ўчыніў акт самаспалення

  • 24.05.2014, 12:17

Трагедыя адбылася днём 23 траўня ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, жыхар вёскі Іодзічы Бераставіцкага раёна Гарадзенскай вобласці, 1964 года нараджэння, проста на аўтобусным прыпынку абліў сябе бензінам і падпаліў.

Пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыю раённай бальніцы, дзе памёр цягам дня.

Вядома, што дома загінулы, які злоўжываў спіртнымі напоямі, пакінуў развітальную цыдулку.

Апошнія навіны