BE RU EN

На ўскраіне Кіева выбухнуў аўтобус

  • 23.05.2014, 21:35

Некалькі чалавек атрымалі раны.

Сёння а 19:35 насупраць дома на адрасе вуліца Міласлаўская 31/100 Кіева грымнуў моцны выбух. Відавочцы паведамляюць, што яго прычынай магла быць закладзеная бомба. У выніку, цалкам знішчаны пасажырскі аўтобус, які стаяў на канцавым прыпынку. На працягу некалькіх хвілін ён цалкам згарэў. Пра гэта паведамляе сайт «Дарожнага кантролю».

А 19:40 на месцы ўжо працавалі пажарнікі, якія ліквідавалі агонь. Вакол сабралася вельмі шмат людзей. Фіксаваць падзею прыехала два міліцыянты і адзін даішнік. Каля аўтамабіляў хуткай дапамогі стаяць некалькі людзей з забінтаванай галавой. Загінуўшых, мабыць, няма.

Апошнія навіны