BE RU EN

Генштаб Расеі абяцае адвесці войскі ад межаў Украіны да 7 чэрвеня

  • 23.05.2014, 20:46

Адвод войскаў, са слоў расейскіх улад, пачаўся 19 траўня.

Войскі Заходняй і Паўднёвай вайсковых акруг, якія праводзілі планавую вучобу на палігонах паблізу расейска-ўкраінскай мяжы, пачалі вяртанне ў месцы сталай дыслакацыі, заявіў у пятніцу начальнік Генштаба УС РФ генерал войска Валерый Герасімаў, піша "Інтэрфакс".

"Гэта зойме дзён дваццаць", - сказаў журналістам Герасімаў на канферэнцыі аб бяспецы ў Маскве.

Адказваючы на пытанне, ці плануецца вярнуць названыя войскі да 1 чэрвеня, Герасімаў сказаў: "Такія даты не абумоўліваліся".

Ён паведаміў, што ў перадыслакацыі войскаў задзейнічаныя самалёты вайскова-транспартнай авіяцыі і чыгункі.

Герасімаў паведаміў, што адвод войскаў пачаўся 19 траўня.

Апошнія навіны