BE RU EN

У будынак СБУ ў Славянску прывезлі скрыні з невядомым рэчывам

  • 23.05.2014, 20:00

Сакрэтны груз, мяркуючы з маркавання, прыбыў з Расеі.

Украінская разведка атрымала звесткі аб тым, што ва ўправе СБУ ў Славянску з'явіліся некалькі скрынь з невядомым рэчывам, паведамляе ТСН.

Скрыні прамаркаваныя надпісам "НЗ-Чэбаксары" кірыліцай. Ёсць аператыўная інфармацыя, што гэтыя скрыні пасыльны павінны перадаць на ўскраіне горада тэрарысту з мянушкай "Артылерыст".

Разведчыкі кажуць, што пасыльныя маюць з сабой звышсучасныя газмаскі і камплекты медыцынскай хімабароны, дзе сярод іншага ёсць шпрыцы з невядомым рэчывам зялёнага і чырвонага колеру.

Апошнія навіны