BE RU EN

Амэрыканскі крэйсэр сёння ўвойдзе ў Чорнае мора

  • 23.05.2014, 18:30

Ракетны крэйсер Vella Gulf сёння пройдзе праз пратоку Басфор.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе ВМС ЗША, паведамляе УНІАН.

Крэйсэр будзе браць удзел у дзвюхстаронніх і шматстаронніх вучэннях. «Vella Gulf будзе працаваць супольна з партнёрамі NATO для ўзмацнення і паляпшэння ўзаемадзеяння ў рэгіёне», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней афіцыйны прадстаўнік Пэнтагона Джон Кірбі паведаміў, што крэйсэр Vella Gulf увойдзе ў Чорнае мора на гэтым тыдні. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра планавыя дзеянні амэрыканскіх вайскоўцаў, якія праводзяцца рэгулярна.

Фота: Wikipedia

Апошнія навіны