BE RU EN

МЗС не рэкамендуе ехаць у Тайланд

  • 23.05.2014, 17:27

Міністэрства замежных спраў раіць беларусам устрымацца ад паездак у Тайланд.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі сёння ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

20 траўня 2014 года ў Тайландзе ўведзенае ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуе грамадзянам Беларусі пры планаванні паездак у Тайланд уважліва адсочваць наяўную ў адкрытым доступе інфармацыю аб развіцці сітуацыі ў дадзенай дзяржаве. У выпадку яе магчымага абвастрэння рэкамендуецца ўстрымлівацца ад наведвання Тайланда да нармалізацыі становішча ў краіне, адзначылі ў прэс-цэнтры.

Там таксама дадалі, што МЗС не збіраецца змяняць дадзеныя рэкамендацыі ў сувязі з заявамі тайландскай арміі пра ваенны пераварот.

Апошнія навіны