BE RU EN

Сутыкненні ў Турцыі: ёсць загінулыя

  • 23.05.2014, 16:43

Колькасць ахвяр у выніку сутыкненняў пратэстоўцаў з паліцыяй у Стамбуле павялічылася да двух чалавек.

Як паведаміў губернатар турэцкай сталіцы Хусэйн Аўні Мутлу, мужчына, які пацярпеў ад ручной гранаты, памёр. Раней 32-гадовы мінак загінуў ад стрэлу ў галаву падчас беспарадкаў, перадае BBC.

Дэманстрацыі ў Турцыі пачаліся пасля таго, як на мінулым тыдні ў горадзе Сома загінулі пад заваламі 300 шахцёраў.

Падчас сутыкненняў у Стамбуле паліцыя ўжывала для разгону натоўпу слёзацечны газ і вадзяныя гарматы. Акрамя таго, прадстаўнікі праваахоўных органаў стралялі ў паветра баявымі патронамі.

Пратэстоўцы ў адказ закідвалі іх камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю.

Апошнія навіны