BE RU EN

У цэнтры Гомеля забаранілі рух матацыклаў

  • 23.05.2014, 13:37

На ўчастку вул. Савецкай з'явіліся знакі, якія забараняюць рух матацыклаў з 19:00 да 06:00.

У абласной Дзяржаўтаінспекцыі кажуць, што гэта зроблена ў тым ліку па просьбах грамадзян, якія былі незадаволеныя шумам, піша onliner.by.

У ДАІ ўдакладнілі, што забарона адносіцца таксама да кіроўцаў скутэраў, мапедаў і матарызаваных ровараў. Тут не выключаюць, што вопыт жыхароў дамоў на Савецкай можа натхніць і іншых аматараў цішыні. Аднак пацвердзіць неабходнасць абмежаванняў можна толькі пасля адпаведнага абследавання.

Апошнія навіны