BE RU EN

На тэрыторыю Украіны спрабавалі завезці зброю з Расеі

  • 23.05.2014, 12:43

Чатыры КамАЗа рыхтаваліся прарвацца праз дзяржмяжу Украіны.

Памежнікі атрымалі інфармацыю аб магчымай спробе ўвозу на тэрыторыю краіны зброі і боепрыпасаў на ўчастку адказнасці аддзела памежнай службы "Свярдлоўск" Луганскага атрада.

Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

Як паведамілі ў ведамстве, да месца магчымага парушэння мяжы накіраваліся рэзервы памежнага атрада. У 01.30 да дзяржаўнай мяжы з боку Расеі пад'ехалі чатыры КаМАЗа ў суправаджэнні ўзброеных людзей, якія пачалі падрыхтоўку да парушэння аўтамабілямі дзяржаўнай мяжы, аднак, праз некаторы час адмовіліся ад сваіх намераў і вярнуліся ўглыб Расейскай Федэрацыі.

"Па гэтай інфармацыі ўкраінскія памежнікі праінфармавалі памежную службу ФСБ РФ. Аднак расейскі бок факт прысутнасці аўтамабіляў на мяжы адмаўляе. Аператыўная рэакцыя на дадзеную падзею з іх боку адсутнічае", - паведамілі ў Дзяржпамежслужбе.

Апошнія навіны