BE RU EN

Незалежнаму журналісту ў шосты раз адмовілі ў акрэдытацыі

  • 23.05.2014, 12:09

Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка атрымаў з Міністэрства замежных спраў Беларусі ўжо шостую адмову ў акрэдытацыі.

Чыноўнікі ўпарта не даюць магчымасці фрылансеру легальна працаваць, піша ПЦ «Вясна».

У чарговай адмове МЗС спасылаецца на закон аб сродках масавай інфармацыі і палажэнне аб акрэдытацыі беларускага МЗС. Для гродзенскіх незалежных журналістаў склалася сітуацыя замкнёнага круга - перыядычна яны атрымліваюць папярэджанні з пракуратуры, зараз пайшла ўжо хваля адміністрацыйных працэсаў і штрафаў за нібыта «незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі». Па сутнасці гэта азначае фактычную забарону на прафесію. У выніку журналістаў з Гродзеншчыны пераследуюць за супрацоўніцтва з «Радыё Рацыя» і тэлеканалам «Белсат».

У такой сітуацыі Віктар Парфёненка збіраецца праз некаторы час у чарговы раз скласці дакументы на акрэдытацыю, а таксама не выключае магчымасці звароту ў суд - журналіст перакананы, што яго канстытуцыйныя правы парушаныя.

Апошнія навіны