BE RU EN

Вялізныя заторы на праспекце Дзяржынскага

  • 23.05.2014, 11:19

Сотні людзей спазніліся на працу.

Сёння раніцай на сталічным праспекце Дзяржынскага ўтварыўся вялікі затор. Сотні людзей стаялі ў заторах і спазніліся на працу.

Многія меркавалі: з-за чаго спыніўся рух на шматпалоснай магістральнай вуліцы і калі адбылася аварыя, то дзе? Кіроўцы, якія ехалі ў бок Нямігі, маглі нават не ўбачыць месца сутыкнення. Паводле звестак ДАІ, здарэнне адбылося на пл. Мяснікова, хоць затор у напрамку цэнтра пачынаўся яшчэ да станцыі метро «Грушаўка», піша onliner.by.

«Па пр.Дзяржынскага вялізны затор, - напісаў адзін з кіроўцаў, які «захрас», карыстальнік нашага форуму skiv_eugine (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя). - Ад ст.м. Грушаўка да адміністрацыі Маскоўскага р-на рухаўся 30 хв. Затор, мабыць, да кальца на пл.Багушэвіча. Што здарылася незразумела».

Фарумчанін меў рацыю: затор пачынаўся з кругавога скрыжавання. А выкліканы ён быў ДТЗ, якое здарылася ў некалькіх сотнях метраў ад скрыжавання. «На плошчы Мяснікова дзяўчына на Renault не прапусціла аўтобус, - паведаміла папярэднюю версію таго, што здарылася, Любоў Трапашка, старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Маскоўскага раёна. - З яе тлумачэнняў вынікае, што яна не заўважыла знак, а таму не зарыентавалася ў руху па палосах. Адбылося спадарожнае сутыкненне легкавіка з аўтобусам МАЗ. З-за вялікага трафіку неўзабаве ўтварыўся затор».

У дадзены момант сітуацыя нармалізуецца.

Фото: Алексей Матюшков
Фото: Алексей Матюшков
Фото: Алексей Матюшков
Фото: Алексей Матюшков
Фото: Алексей Матюшков

Апошнія навіны