BE RU EN

З пачатку года 125 кіроўцаў пазбавіліся аўто за п'яную язду

  • 23.05.2014, 11:00

За 4 месяцы гэтага года затрымана больш за 8 тысяч п'яных кіроўцаў.

711 з іх - «паўторнікі», асобы, якія ўжо пакараныя за гэта парушэнне на працягу года, піша «Ежедневник».

Па рашэнні судоў з пачатку 2014 года на рэалізацыю паступіла 125 транспартных сродкаў, канфіскаваных па арт. 317-1 КК Беларусі за паўторнае на працягу года кіраванне ў стане ап'янення.

Як паведамілі ў ДАІ МУС РБ, да продажу прадстаўленыя 105 легкавых аўтамабіляў, 3 грузавіка, 4 трактара, 4 мапеда, 3 матацыкла, 2 мотаблока, пагрузчык, матароллер, снегаход і ровар з падвесным рухавіком.

Апошнія навіны