BE RU EN

Услед за свінінай пачалі расці кошты на кураціну

  • 23.05.2014, 10:34

Адпускныя кошты на птушку вырашылі падняць, каб яе не вывозілі ў Расею.

- Раней да вас часцей заходзіла, а цяпер вось раз на тыдзень, - вітаецца пакупніца з прадаўцом у менскай спецыялізаванай краме ад Дзяржынскай птушкафабрыкі. І просіць узважыць латочак курыных сцягнячак.

З аўторка Мінэканомікі павысіла адпускныя кошты на мяса птушкі. Цяпер вытворцы могуць прадаваць яе ў крамах на 10% даражэй. Адна з прычын - рост коштаў на кураціну ў Расеі. Каб птушкафабрыкам было больш выгадна прадаваць мяса на сваім рынку, прыйшлося падняць кошты, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Кошты, дзяўчына, мяняюцца кожны дзень, не паспяваем перапісваць, - скардзіцца прадавец. Як прывозяць партыю, так на некалькі тысяч і кошт вышэй. Вось сёння: філе курынае ўжо 71 тысячу рублёў. Грудка і сцягнячкі - амаль на 20 тысяч танней, бярыце іх.

А што на рынку?

- Курыцу, напэўна, у вас зараз разбіраюць - свініна вунь якая дарагая! - кажа журналістка прадаўцу, гледзячы на суседнія пустыя два прылаўка.

- А вы тут чаргу дзесьці бачыце? Няма нікога. І свініну не купляюць, і курыцу не бяруць, - кажа жанчына. - Хутка наогул усе ад мяса адмовімся, калі так далей пойдзе, калі кошт расце, а зарплата - не.

Апошнія навіны