BE RU EN

Верхавод сепаратыстаў Губараў: Вырашым пытанне са Славянскам - будзем ваяваць далей

  • 23.05.2014, 9:55

Тэрарысты плануюць захоп усіх паўднёва-усходніх абласцей Украіны.

Пра гэта заявіў самаабвешчаны "губернатар" Данецкай вобласці сепаратыст Павел Губараў, піша ZN.ua.

"Як толькі мы вырашым пытанне са Славянскам, мы пойдзем адваёўваць астатнія нашы тэрыторыі", - заявіў ён на з'ездзе грамадскага руху "Партыя Наваросіі".

Паводле яго слоў, многае ў Данецкай вобласці вырашае бізнесмен Рынат Ахметаў. "Ключ да Данбаса - гэта Ахметаў, але ён супраціўляецца. Я вас запэўніваю, гэта яго апошнія сутаргі", - сказаў ён.

Нагадаем, народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Барыс Калеснікаў заявіў, што прадстаўнікі данецкага бізнесу распрацоўваюць сістэму калектыўнай бяспекі для рэгіёну.

Апошнія навіны