BE RU EN

«Газпрам» разлічвае атрымаць ад Кітая $25 мільярдаў за газ

  • 23.05.2014, 9:45

Расейская кампанія папярэдне ўзгадніла з Кітаем памер авансавага плацяжу за газ у памеры $25 млрд.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў, піша РІА «Новости».

«Аванс папярэдне ўзгоднены - 25 мільярдаў даляраў», - заявіў ён у кулуарах эканамічнага форуму ў Санкт-Пецярбургу.

Нагадаем, «Газпрам» і кітайская CNPC у сераду падпісалі кантракт на пастаўку ў КНР 38 мільярдаў кубаметраў газу штогод на працягу 30 гадоў. Агульны кошт паставак газу ў Кітай складзе $400 млрд. Кошт газу прывязаны да кошту нафты і нафтапрадуктаў, пастаўкі могуць пачацца праз 4-6 гадоў.

Апошнія навіны