BE RU EN

Ад Барака Абамы патрабуюць санкцый супраць Пуціна

  • 23.05.2014, 9:16

На сайце Белага дома абвешчаны збор подпісаў за ўвод персанальных санкцый супраць прэзідэнта Расеі.

Ён пачаўся 22 траўня і будзе доўжыцца да 21 чэрвеня. Калі прагаласуюць 100 тысяч чалавек, то адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы афіцыйна разгледзіць гэты дакумент, перадае НР-Украина.

Аўтары петыцыі прапануюць увесці санкцыі супраць Пуціна, паколькі менавіта ён, на іх думку, развязаў узброеную агрэсію супраць Украіны.

У дакуменце згадваецца той факт, што расейскі прэзідэнт па ўласнай ініцыятыве звярнуўся ў Савет Федэрацыі для атрымання дазволу на выкарыстанне ўзброеных сіл РФ ва Украіне і аператыўна яго атрымаў. Пры гэтым ва ўкраінскім Крыме ўжо дзейнічаў расейскі спецназ без якіх-небудзь знакаў адрознення. Спачатку Пуцін адмаўляў прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на паўвостраве. А затым, пасля акупацыі часткі тэрыторыі Украіны, прызнаў гэты факт.

Але Крыма Пуціну аказалася мала. "Пачынаючы з красавіка, на Усходняй Украіне прарасейскія сілы пачалі захоп гарадскіх адміністрацый, упраўленняў міліцыі і іншых будынкаў. Мы патрабуем увесці асабістыя санкцыі супраць Пуціна і ўрада Расейскай Федэрацыі", - адзначылі аўтары петыцыі.

Падтрымаць петыцыю можа грамадзянін любой краіны.

Апошнія навіны