На Луганшчыне спыненая спроба штурму мяжы Украіны
- 22.05.2014, 21:54
На Луганшчыне памежнікі спынілі чарговую спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржпамежслужбы Украіны.
"Пад 19.30 памежны нарад, выконваючы загад аб ахове дзяржаўнай мяжы, паблізу пункта пропуску «Ізварына» (Луганская вобл.), заўважыў аўтамабіль газэль, які пад'ехаў да дзяржмяжы з боку Расейскай Федэрацыі. З яго выйшла пяцёра мужчын, якія пачалі засыпаць ахоўны роў, верагодна, плануючы незаконна перасекчы дзяржаўную мяжу Украіны. Памежны нарад, з мэтай спынення незаконнай дзейнасці, зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў уверх. Парушальнікі спешна селі ў аўтамабіль і схаваліся на тэрыторыі РФ", - сказана ў паведамленні.
Такім чынам на дзялянцы Луганскага памежнага атрада была спыненая чарговая незаконная спроба перасекчы дзяржаўную мяжу і, хутчэй за ўсё, спроба правозу ва Украіне забароненых прадметаў вайсковага прызначэння, ўдакладнілі памежнікі.