BE RU EN

Баевікі заблакавалі ўезд у Лісічанск

  • 22.05.2014, 20:11

Тэрарысты цалкам заблакавалі мост і спынілі рух транспарту ў адным з раёнаў горада.

Пра гэта паведамляе Луганскі інтэрнэт-рэсурс 0642.

Са слоў відавочцаў, мост перагароджаны грузавой тэхнікай, а на яго ўездзе, з боку Севераданецку, ляжаць спілаваныя дрэвы. Такім чынам, трапіць у горад, можна толькі праз мост, які размешчаны ў раёне завода «Пралетар», дзе размешчаны блок-пост.

Відавочцы паведамляюць, што, са слоў саміх баевікоў, горад перайшоў на вайсковае становішча, і што нібыта цяпер выязджаць з горада на транспарце будзе забаронена.

Лісічанск - горад у Луганскай вобласці з насельніцтвам блізу 105 тысяч чалавек.

Апошнія навіны