Філіп Брыдлаў: NATO патрэбная стратэгія абароны ад агрэсіўнага суседа
- 22.05.2014, 19:42
Паўночнаатлантычны Альянс павінен прыняць доўгатэрміновыя захады для развязання праблем бяспекі.
Пра гэта сказаў камандзір узброенымі сіламі NATO ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў аб выніках пасяджэння начальнікаў генеральных штабоў краін-чальцоў Альянсу ў чацвер у Брусэлі, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Укрінформ.
«Гэта важны перыяд у гісторыі Альянсу. Мы стаім на скрыжаванні ў вызначэнні, як мы збіраемся адаптавацца ў доўгатэрміновай перспектыве для развязання праблемы з агрэсіўным суседам», - заявіў амерыканскі генерал.
Ён адзначыў, што NATO робіць шырокае кола захадаў для ўзмацнення бяспекі і абароны на сваіх усходніх межах.
«Альянс павінен правесці стратэгічную адаптацыю, каб супрацьстаяць правядзенню Расеяй агрэсіўных вучэнняў, яе актыўнасці ў кіберсфэры і схаваным аперацыям для дасягнення дзяржаўных мэт», - перакананы камандзір УС NATO ў Еўропе.
Ён таксама выказаў надзею, што нацыянальныя межы ў Еўропе будуць непарушнымі, заўважыўшы, што на сёння, на жаль, гэта ўжо не так.
Фота: Reuters