BE RU EN

Невядомыя захапілі аддзяленне банка ў Кіеве

  • 22.05.2014, 18:08

Дзесяць чалавек уварваліся ў кіеўскае аддзяленне №1 Прайм-Банка на вуліцы Кіквідзэ.

Пра гэта паведаміла намесніца старшыні ўправы крэдытна-фінансавай установы Людміла Трухан, паведамляе ў чацвер 22 траўня "Інтэрфакс-Украіна".

"Блізу 10 чалавек у цывільным зачыніліся ў аддзяленні банка і нікога не ўпускаюць і не выпускаюць. Гадзіну таму мы выклікалі міліцыю, але яна не прыехала", - сказала Трухан.

Разам з тым, стала вядома, што следчыя дзеянні ў аддзяленні Прайм-Банка праводзяць супрацоўнікі СБУ, адзначае інфармагенцтва.

Апошнія навіны