Баевікі сцягваюць сілы да Славянска
- 22.05.2014, 17:31
Тэрарысты ў Данецкай вобласці праводзяць перакідку сваіх сіл у раён Славянска.
Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«У прыватнасці, з блокпостаў у Дружкоўцы знятыя практычна ўсе баевікі (да 150 чалавек). Яны рыхтуюцца да вылучэння ў бок Славянска без зброі, разлічваючы такім чынам без праблем прайсці блокпосты сілавікоў. Зброя будзе раздадзеная на месцы», - паведаміў Тымчук.
Ён таксама паведаміў, што ў розных населеных пунктах Данецкай вобласці з боку тэрарыстаў ідзе актыўны пошук і вярбоўка медыцынскага персаналу. «Кандыдатам паведамляюць, што яны павінны быць гатовыя да працы ў палявых умовах у Славянску і Краматорску», - паведаміў Тымчук.
Нагадаем, у ноч з 21 на 22 траўня адбылося некалькі нападаў дыверсійна-тэрарыстычных груп на падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, у выніку якіх загінулі ўкраінскія сілавікі.
Раней ваенны эксперт Дзмітрый Тымчук паведаміў пра гібель васьмі ўкраінскіх сілавікоў, параненыя яшчэ 18 чалавек. Пазней з'явілася інфармацыя пра гібель 13 вайскоўцаў.