BE RU EN

Кадравыя перастаноўкі ў Менаблвыканкаме

  • 22.05.2014, 17:25

Губернатар Менскай вобласці Сямён Шапіра прадставіў сёння першага намесніка старшыні Менаблвыканкама Ігара Макара.

Як перадае БелТА, Сямён Шапіра на пасяджэнні аблвыканкама ўручыў Ігару Макару пасведчанне першага намесніка старшыні. У Менскім аблвыканкаме Ігар Макар будзе курыраваць аграпрамысловы комплекс.

Макар у 2006 годзе быў прызначаны на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама Менскай вобласці, у 2010 годзе пераведзены на працу ў Магілёўскую вобласць старшынёй Горацкага райвыканкама. 22 траўня 2014 года прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Менскага абласнога выканаўчага камітэта.

Апошнія навіны