BE RU EN

Павел Аракелян: Беларусам, каб выжыць, трэба ўвесь час імправізаваць

  • 22.05.2014, 16:24

Беларусы - джазавая нацыя, лічыць вядомы саксафаніст.

Belfilm.org прадстаўляе фільм пра аўла Аракеляна - джазмэна, пераможцу міжнародных конкурсаў саксафаністаў, удзельніка рок-гурта «Крамбамбуля».

«Асноўны элемент джаза - гэта імправізацыя. Мне па жыцці падабаецца больш імправізаваць, чым рыхтавацца. Беларусы - джазавая нацыя, таму што, каб выжыць, нам трэба пастаянна імправізаваць», - кажа артыст.

Саксафаніст таксама распавядае пра сваю любоў да вершаў Анатоля Сыса.

«Веха майго жыцця - гэта Анатоль Сыс. Сыс і джаз для мяне вельмі блізкія паняцці. Шчырасць, жыла, струна - гэта тое, што ёсць у гэтай музыцы і ў гэтай паэзіі», - адзначае ён.

Апошнія навіны