BE RU EN

Беларускі праваабарончы сайт заблакавалі з-за DDoS-нападаў

  • 22.05.2014, 16:07

З-за нападу зламыснікаў на «Беларускі Прававы Партал», доступ да матэрыялаў сайта адсутнічае.

Тэхнічная служба незалежнага хостынг-правайдэра заблакавала напад у ноч з 19 на 20 траўня. Зараз спецыялісты ацэньваюць шкоду і займаюцца аднаўленнем дадзеных.

Як стала вядома сайту charter97.org, гэта ўжо не першая спроба заблакаваць сайт. Такія спробы паўтараюцца ўжо з першага года існавання арганізацыі.

- Аднойчы нават спатрэбілася аднаўляць страчаныя матэрыялы, - адзначаюць у рэдакцыі.

На «Беларускім прававым партале» ўвесь час публікуюцца матэрыялы адносна зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН ад беларускіх грамадзян з розных рэгіёнаў краіны, правы якіх сістэматычна парушаюцца дзяржавай. Таксама праваабаронцы, юрысты, эксперты права ў галіне канстытуцыйнага і міжнароднага правоў чалавека выказваюць свае меркаванні адносна практыкі парушэння права на свабоду мірных сходаў, выказвання і распаўсюду інфармацыі.

Апошнія навіны