Георгій Калдун стаў лепшым на фестывалі ў Балгарыі
- 22.05.2014, 15:43
Яго песня ўразіла не толькі членаў журы, але і супернікаў.
Міжнародны фестываль Discovery існуе 23 гады, аднак мы нячаста чулі пра поспехі беларусаў на ім. У гэтым годзе ў нас першае месца! Яго заняў Георгій Калдун з уласнай кампазіцыяй Through the light, якая ўразіла не толькі членаў журы, але і супернікаў артыста з іншых краін, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
- Было прыемна, што ўдзельнікі, якія па ідэі з'яўляліся канкурэнтамі, яшчэ да пачатку конкурсу падыходзілі з пытаннем: «Гэта твая песня? Хто яе аўтар? Вельмі падабаецца!». Думаю, у Беларусі да айчыннага музычнага прадукту ставяцца крыху прадузята, а ў Еўропе - лаяльна. Таму мае сэнс паказваць свае працы за мяжой.
- Як ты трапіў на конкурс?
- Запрашэнне паўдзельнічаць у Discovery я атрымаў на песенным конкурсе на Мальце. Адзін з арганізатараў міжнароднага фестывалю ў Балгарыі прапанаваў мне запоўніць анкету ўдзельніка і прадставіць журы кампазіцыю ўласнага сачынення. Варта адзначыць, што фестываль складаецца з двух частак - гэта конкурс выканаўцаў і конкурс песні. Мая кампазіцыя перамагла ў намінацыі «лепшая песня». Я напісаў да яе музыку і прыдумаў назву, а над тэкстам працаваў грэчаскі аўтар Георгіяс Калпакідзіс. Аранжыроўку мы стваралі разам з гукарэжысёрам, з якім супрацоўнічаем ужо 8 гадоў. У выніку атрымалася «песня-стан», пабудаваная на асацыяцыях. Аднесці яе да пэўнага жанру складана, але яна, як мне здаецца, максімальна блізкая да сіфарокавай балады.
- Мы паслухалі песню, гучыць вельмі па-еўрапейску! Ты працуеш над вымаўленнем з выкладчыкам англійскай?