BE RU EN

Украіна ініцыюе стварэнне антыпуцінскай кааліцыі з НАТА і ЕЗ

  • 22.05.2014, 13:25

Кіеў прапанаваў стварэнне шырокай антыпуцінскай кааліцыі.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій, - перадае «Остров».

«Калі я быў у Брусэлі і сустракаўся з прадстаўнікамі НАТА і з шэрагам кіраўнікоў Еўразвяза, мной была агучаная ідэя аб стварэнні шырокай антыпуцінскай кааліцыі. Я перакананы, што гэта супрацьстаянне, якое мае месца сёння ва Украіне, гэта не з'яўляецца ўкраіна-расейскім супрацьстаяннем, гэта цывілізацыйнае супрацьстаянне. І калі мы ўсе разам не спынім Пуціна, невядома ў якой краіне яго танкі, яго баевікі, яго дыверсанты апынуцца заўтра», - паведаміў Парубій.

Ён падкрэсліў неабходнасць ліквідацыі цэнтраў каардынацыі тэрарыстаў.

«Любая краіна, якая змагалася з тэрарызмам, разумее, што тэрарызм можна пераадолець толькі тады, калі будзе знішчаны цэнтр каардынацыі і фінансавання тэрарызму», - заявіў палітык.

Таксама Парубій распавёў, што ля межаў Украіны выяўленая вялікая база па падрыхтоўцы тэрарыстаў і сепаратыстаў. Менавіта там рыхтуюць баевікоў, якія арудуюць у Данбасе.

Апошнія навіны