BE RU EN

Яцанюк просіць тэрмінова склікаць Раду бяспекі ААН

  • 22.05.2014, 13:07

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў тэрмінова склікаць пасяджэнне Рады бяспекі ААН з нагоды сітуацыі ў дзяржаве.

Такую заяву кіраўнік урада краіны зрабіў падчас наведвання вайсковай часткі недалёка ад Кіева, перадае УНІАН.

«Мы звяртаемся да нашых партнёраў у Радзе Бяспекі ААН тэрмінова склікаць пасяджэнне Рады Бяспекі ААН. Мы прадставім доказы таго, што менавіта з расейскага боку ажыццяўляюцца спробы эскалацыі канфлікту, кровапраліцця, захоп украінскіх памежных застаў, беспаспяховых захопаў і зрыву прэзідэнцкіх выбараў», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Нагадаем, сёння ноччу адбыліся новыя баі паміж сепаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі ў Данбасе, а кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў звярнуўся да прэзідэнта Расейскай Федэрацыі з просьбай аб уводзе войскаў на тэрыторыю рэгіёну.

Апошнія навіны