BE RU EN

Дрэва пабіла машыну жыхару Маладзечна

  • 22.05.2014, 12:54

Каму належыць дрэва і хто выплаціць маладому чалавеку шкоду, прыйдзецца высвятляць праз суд.

22-гадовы маладзечанец паставіў сваю "Хонду Цывік" на стаянцы каля станкабудаўнічага завода. Калі вярнуўся, то ўбачыў, што на машыну ўпала дрэва, піша "Региональная газета".

- Машына стаяла па правілах на стаянцы каля ліцейнага і станкабудаўнічага заводаў, - распавядае Андрэй. - У аўторак не было надзвычайных здарэнняў, не было шторму. З суседніх дрэў не падалі ні галінкі, ні лісце.

Калі журналісты агледзелі ствол разам з работнікам Дзяржаўтаінспекцыі, то ўбачылі , што ён увесь стары. Прычым побач стаяць такія ж дрэвы. У адным з іх каля каранёў ёсць адтуліна. Яны таксама небяспечныя.

- Прыязджалі прадстаўнікі "Камунальніка", кажуць, што дрэвы ставяцца не да іх. Станказавод таксама кажа, што не іх. Магчыма, што пры кладцы асфальта пашкодзілі каранёвую сістэму і таму яны спарахнелі. Але я не заехаў у дрэва, а паставіў машыну побач.

Машыну Андрэю немагчыма адрамантаваць: дэфармаваны сам кузаў. Для маладога інжынера яго "Хонда Цывік" - каштоўная ўласнасць. Яе серэднерынкавы кошт каля пяці тысяч даляраў, гаспадар уклаў у яе і грошы на рамонт.

Апошнія навіны