BE RU EN

Вынікі валютных таргоў: даляр працягнуў рост

  • 22.05.2014, 12:34

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Пасля ўчорашняй перадышкі даляр зноў пачаў набіраць у кошце. Сёння ён вырас яшчэ на 10 рублёў і склаў 10 050 беларускіх. Затое еўрапейская валюта ў процівагу амерыканскай патаннела.

Курс еўра ўпаў на 40 рублёў і таргаваўся за 13 730 беларускіх. Расейская валюта працягнула рост, але так і не дайшла да круглай адзнакі ў 300 рублёў. Сёння расейскі рубель каштуе 293 беларускіх. Пра гэта onliner.by паведамілі ў банку «Масква-Мінск».

Нагадаем, у сераду даляр спыніўся для перадышкі на адзнацы ў 10 040 беларускіх рублёў. Еўра падаражэў на 20 рублёў - да 13 770 беларускіх. Расейская валюта ледзь вырасла і склала 291 беларускі рубель.

Апошнія навіны